Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы жыве больш за 16 тысяч мільянэраў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.05.2016 08:34
Найбольшая колькасьць польскіх мільянэраў жыве ў Мазавецкім ваяводзтве.
pixabay.com/CC0

WPROST: У Польшчы няма ніводнага ваяводзтва, у якім апошнімі гадамі зьменшылася б лічба мільянэраў. У цэлай краіне іх жыве больш за 16 тысяч. Найбольшая колькасьць польскіх мільянэраў жыве ў Мазавецкім ваяводзтве. Больш за 4,4 тысячы жыхароў Мазоўша можа пахваліцца даходамі больш за мільён злотых (244 тыс. даляраў). У Варшаве іх больш за 2,7 тысячы. Атрымліваецца, што кожны шосты польскі мільянэр паходзіць са сталіцы. Але толькі ў падваршаўскай мясцовасьці Пясэчна мільянэраў амаль столькі, колькі ў цэлым сьвентакшыскім ваяводзтве.

За мазавецкім у чарзе найбагацейшых ваяводзтваў стаяць: сілескае (1773), вялікапольскае (1707), малапольскае (1486), паморскае (1046).

Калі паглядзець на цэлую мапу Польшчы, то ня знойдзецца ніводнае ваяводзтва, у якім бы колькасьць асоб з даходам больш за мільён злотых зьменшылася. Багацеюць усе. У куяўска-паморскім стала больш на 100 новых жыхароў з даходамі больш за мільён злотых.

У сьвентакшыскім іх колькасьць вырасла на 21%. Гэта найбольш сярод усіх польскіх ваяводзтваў.

Пасьля Варшавы другім самым багатым горадам зьяўляецца Познань. Там жыве 782 мільянэры. У 2014 годзе ў Польшчы жыў дакладна 16481 мільянэр. Гэта на 11% больш, чым год раней.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт