Урад рыхтуе новую чэкавую лятарэю
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.07.2016 15:46
У ёй можна будзе выйграць больш, чым у папулярнай польскай лятарэі Lotto.
pixabay.com/CC0
Польскі ўрад хоча папулярызаваць безнаяўны разьлік, які падатковым органам значна прасьцей кантраляваць. Рыхтуецца чэкавая лятарэя з узнагародамі, вартымі нават некалькі мільёнаў злотых. Каб прыняць удзел у лятарэі, дастаткова будзе заплаціць карткай ці мабільным прыстасаваньнем.
Ідэя лятарэі – гэта водгук на посьпех першай чэкавай лятарэі, арганізаванай Міністэрствам фінансаў. У конкурсе прымалі ўдзел сотні тысяч палякаў, а лічба зарэгістраваных чэкаў дасягнула нават дзясяткаў мільёнаў у месяц.
money.pl/ав