За нявыплату алімэнтаў будзе пагражаць нават год турмы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.09.2016 13:24
80% палякаў, якія павінны плаціць алімэнты на дзяцей, ня робіць гэтага.
pixabay.com/Public Domain CC0
Кожнаму, хто ня плаціць алімэнты больш за тры месяцы, можа пагражаць нават год турмы. Міністэрства юстыцыі Польшчы пачало займацца асобамі, якія ня плацяць алімэнты. Пакараньня можна будзе пазьбегнуць, калі пасьля размовы з пракурорам, асоба аплаціць усе запазычанасьці па алімэнтам.
80% палякаў, якія павінны плаціць алімэнты на дзяцей, ня робіць гэтага. У сувязі з гэтым неабходна завострыць закон – тлумачыць міністар юстыцыі Зьбігнеў Зёбра.
«Польскія законы выключна недасканалыя, дзіравыя. Яны зьяўляюцца раем для спрытных асоб, якія ня хочуць, па злой волі, плаціць і ўдзельнічаць у выхаваньні дзіцяці», – казаў на прэс-канфэрэнцыі Зьбігнеў Зёбра.
Новыя правіла будуць тычыцца тых, хто ня плаціць алімэнты прынамсі тры месяцы. Такім асобам будзе пагражаць штраф, кара абмежаваньня ці пазбаўленьня волі да году. Міністар таксама плянуе, што ў такіх выпадках значна часьцей будзе выкарыстоўвацца электронны маніторынг.
ав