Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пакажуць беларускае кіно

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.10.2016 11:50
23 кастрычніка ў варшаўскім кінатэатры Elektronik пройдзе VI Фэстываль беларускага кіно Bulbamovie.

Гэта фэстываль беларускага кіно, які нарадзіўся ў 2011 годзе ў Варшаве. Да 2014 году зьяўляўся адзіным фэстывалем у сьвеце, які ў сваё праграме меў конкурс беларускіх стужак. З увагі на пануючую «адлігу» ў Беларусі, фэстываль перанесены ў Менск. У Варшаве будуць паказаныя новыя незалежныя стужкі зь Беларусі, а таксама фільмы пераможцы сёлетняга конкурсу, то бок ляўрэатаў «Залатых бульбаў» у трох катэгорыях: мастацкі фільм, дакумэнтальная стужка й анімацыя. Сёлетні лёзунг фэстывалю: «Ідзі й глядзі».

А 18 гадзіне 23 кастрычніка пройдзе паказ стужкі «Беларускі Эрас і Танатас: сучасная міратворчасьць у кіно». Пасьля паказу адбудзецца дыскусія з удзелам кінакрытыкаў, рэжысэра й арганізатараў фэстывалю. Потым можна будзе паглядзець фільмы, якія перамаглі ў конкурснай частцы, а вечар завершыцца канцэртам гурту NO LOGO.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт