Партыя ўлады супраць зьніжэньня падаткаў для фірм
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.02.2017 13:10
Прапанаваныя скарачэньні пазбавяць бюджэт мільярдаў падатковых паступленьняў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Фракцыя партыі "Права і Справядлівасьць" выступіла супраць законапраекта, які прадугледжвае, сярод іншага, зьніжэньне падаходнага падатку для ІП ды фірм з 19% да 15%.
З прапановай зьмен выступіла партыя "Сучасная". Прадстаўнікі партыі абгрунтавалі сваю прапанову тым, што цяпер Польшча знаходзімся на піку бізнэс-цыкла, які неўзабаве скончыцца. Трэба глядзець наперад, зьменшаць падатковы цяжар, каб забясьпечыць канкурэнтаздольнасьць польскай эканомікі.
Партыя ПіС выступілі супраць прапанову. Галоўны іх аргумэнт, што скарачэньні непатрэбныя, бо сёньня ІП маюць магчымасьць выбіраць мэтад падаткаабкладаньня, а прапанаваныя скарачэньні пазбавяць бюджэт 4,5 мільярдаў злотых падатковых паступленьняў.
У сваю чаргу прадстаўнікі партыі Грамадзянская плятформа ды руху "Кукіз 15" назвалі прапанаванае скарачэньне карыснымі для польскіх прадпрымальнікаў. Маўляў нельга думаць толькі пра страты для бюджэту, бо ідзецца пра даходы грамадзян.
Прадстаўнік міністэрства фінансаў выступіў з заявай, што зьмены, прапанаваных у праекце не заслугоўваюць адабрэньня.
PAP/ПР/юл