Logo Polskiego Radia
Print

«Вэта прэзыдэнта – гэта ня вынік пратэстаў»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.07.2017 13:11
Анджэй Дуда наклаў вэта на два законы, прынятыя парлямэнтам, якія мянялі прынцыпы дзейнасьці Вярхоўнага суду.
PAP/Paweł Supernak

«Вэта прэзыдэнта – гэта ня вынік пратэстаў»
Прэс-сакратар прэзыдэнта Кшыштаф Лапіньскі сказаў, што вэта Анджэя Дуды ня стала вынікам вулічных пратэстаў. Учора прэзыдэнт наклаў вэта на два законы, прынятыя парлямэнтам, якія мянялі прынцыпы дзейнасьці Вярхоўнага суду і Дзяржаўнай судзейскай рады.
Кшыштаф Лапіньскі запэўніваў у эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня, што рашэньне аб вэце было выклікана канкрэтнымі заўвагамі да законаў. «Прэзыдэнт заўважыў рост пратэстаў, але рашэньне было прынятае пасьля кансультацый з супрацоўнікамі, юрыстамі, дарадчыкамі.
Ва ўчарашняй заяве Анджэй Дуда адзначыў, што ў гэтай сытуацыі ён падрыхтуе ўласныя праекты рэформаў Вярхоўнага суду і Дзяржаўнай судзейскай рады.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Кшыштаф Лапіньскі сказаў, што вэта Анджэя Дуды ня стала вынікам вулічных пратэстаў. Учора прэзыдэнт наклаў вэта на два законы, прынятыя парлямэнтам, якія мянялі прынцыпы дзейнасьці Вярхоўнага суду і Дзяржаўнай судзейскай рады.

Кшыштаф Лапіньскі запэўніваў у эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня, што рашэньне аб вэце было выклікана канкрэтнымі заўвагамі да законаў. "Прэзыдэнт заўважыў рост пратэстаў, але рашэньне было прынятае пасьля кансультацый з супрацоўнікамі, юрыстамі, дарадчыкамі".

Ва ўчарашняй заяве Анджэй Дуда адзначыў, што ў гэтай сытуацыі ён падрыхтуе ўласныя праекты рэформаў Вярхоўнага суду і Дзяржаўнай судзейскай рады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт