Logo Polskiego Radia
Print

Польшча атрымала статус краіны, свабоднай ад птушынага грыпу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.07.2017 15:52
Апошні ачаг вірусу быў выкрыты ў канцы красавіка.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польшча атрымала статус краіны свабоднай ад птушынага грыпу
Сусьветная арганізацыя па ахове здароўя жывёл прызнала Польшчу свабоднай ад птушынага грыпу. Гэта вынік таго, што за апошнія тры месяцы на польскай тэрыторыі не былі зарэгістраваныя новыя выпадкі гэтай сьмяротнай для хатніх птушак хваробы. Апошні ачаг H5N8 быў знойдзены ў канцы красавіка.
Польшча зьяўляецца лідарам па вытворчасьці мяса птушкі ў Эўропе. Атрыманьне гэтага статусу паляпшае яе гандлёвую пазыцыю на сусьветным рынку. Гэта значыць, што ў бліжэйшы час пра гэта будуць паведамленыя бізнэс-партнэры ў Афрыцы і Азіі.
Польскі экспарт мяса птушкі, галоўным чынам, накіраваны ў краіны Эўразьвязу. Гандаль з афрыканскімі і азіяцкімі краінамі дынамічна разьвіваўся да зьяўленьня ачагоў птушынага грыпу. З лістапада мінулага года па красавік бягучага году іх было зарэгістравана 67.

Сусьветная арганізацыя па ахове здароўя жывёл прызнала Польшчу свабоднай ад птушынага грыпу. Гэта вынік таго, што за апошнія тры месяцы на польскай тэрыторыі не былі зарэгістраваныя новыя выпадкі гэтай сьмяротнай для хатніх птушак хваробы. Апошні ачаг вірусу быў выкрыты ў канцы красавіка.

Польшча зьяўляецца лідарам па вытворчасьці мяса птушкі ў Эўропе. Атрыманьне гэтага статусу паляпшае яе гандлёвую пазыцыю на сусьветным рынку. Гэта значыць, што ў бліжэйшы час пра гэта будуць паведамленыя бізнэс-партнэры ў Афрыцы і Азіі.

Польскі экспарт мяса птушкі, галоўным чынам, накіраваны ў краіны Эўразьвязу. Гандаль з афрыканскімі і азіяцкімі краінамі дынамічна разьвіваўся да зьяўленьня ачагоў птушынага грыпу. З лістапада мінулага года па красавік бягучага году іх было зарэгістравана 67.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт