Logo Polskiego Radia
Print

Рамашэўска-Гузы: Ёсьць палітычная воля, каб захаваць Белсат

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2017 13:03
Паводле яе, пытаньне ў форме фінансаваньня, на тэму якога ідуць размовы ў Міністэрстве фінансаў.
belsat.eu

«Ёсьць палітычная воля, каб захаваць Белсат», – гаворыць дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўска-Гузы. Паводле яе, пытаньне ў форме фінансаваньня, на тэму якога ідуць размовы ў Міністэрстве фінансаў.
МЗС зьменшыла бюджэт тэлевізіі на 2017 год з 17 мільёнаў злотых да 5,6 мільёнаў. Пасьля была спыненая дамова, на падставе якой кожны год прызнаваліся сродкі. Дырэктарка ўжо тады біла трывогу, што тэлеканалу пагражае ліквідацыя.
Сёньня Рамашэўска-Гузы паінфармавала, што «пагрозы ўжо няма». «Я ведаю, што ёсьць палітычная воля, каб захаваць і разьвіваць нашу ініцыятыву», – падкрэсьліла дырэктар. «Гэта рацыянальнае рашэньне пасьля 10 гадоў існаваньня тэлевізіі. Гэта адно з найбольшых незалежных СМІ, калі ня самае вялікае, у Беларусі», – сказала яна.
Паводле Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, цяпер застаецца пытаньне формы фінансаваньня, на тэму якога ідуць размовы ў Міністэрстве фінансаў. Дырэктар Белсату нагадала, што да гэтага часу фінансаваньне тэлевізіі складала ад 16 да 21 мільёна злотых. «Я спадзяюся, што бюджэт на будучы год будзе падобным», – зазначыла дырэктар.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, за далейшае фінансаваньне Белсату выступае лідар кіроўнай партыя Яраслаў Качыньскі, які перадаў сваю пазыцыю віцэ-прэм’еру і міністру разьвіцьця і фінансаў Матэвушу Маравецкаму.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт