Logo Polskiego Radia
Print

Амаль палова дзіцячых цацак не адпавядае вызначаным нормам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.02.2018 15:49
Польскія кантрольныя органы праверылі 1,5 мільёна цацак, прывезеных з краін па-за Эўразьвязу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль палова дзіцячых цацак не адпавядае вызначаным нормам
Польскі кантрольныя органы праверылі 1,5 мільёна цацак, прывезеных з краін па-за Эўразьвязу. Паведамляецца, што частка цацак магла быць шкоднай для карыстальнікаў. У 45% правераных тавараў былі перавышаныя нормы фталевай кіслаты, якая выкарыстоўваецца для разьмякчэньня плястыку, а правілы абмяжоўваюць іх дапушчальную норму ў прадукце. Таму амаль 30 тысяч цацак былі зьнішчаныя.
Перавышэньне нормы фталевай кіслаты было заўважана ў прадуктах для дзяцей і моладзі рознага ўзросту. Іх нормы зашкальвалі, напрыклад, у навагодніх масках ці маленькіх цацках для купаньня.

Паведамляецца, што частка цацак магла быць шкоднай для карыстальнікаў. У 45% правераных тавараў былі перавышаныя нормы фталевай кіслаты, якая выкарыстоўваецца для разьмякчэньня плястыку, а правілы абмяжоўваюць іх дапушчальную норму ў прадукце. Таму амаль 30 тысяч цацак былі зьнішчаныя.

Перавышэньне нормы фталевай кіслаты было заўважана ў прадуктах для дзяцей і моладзі рознага ўзросту. Іх нормы зашкальвалі, напрыклад, у навагодніх масках ці маленькіх цацках для купаньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт