Logo Polskiego Radia
Print

Польскія службы вызвалілі польку, выкрадзеную ў Афрыцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.04.2018 16:46
Жанчына пазнаёмілася з грамадзянінам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў інтэрнэце і вырашыла яго наведаць.
Галоўны камэндант паліцыі Яраслаў Шымчык, міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яахім Брудзіньскі і прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі. 
	
Галоўны камэндант паліцыі Яраслаў Шымчык, міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яахім Брудзіньскі і прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі. PAP/Jacek Turczyk

Польскія службы вызвалілі польку, выкрадзеную ў Афрыцы
Акцыя Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі закончылася посьпехам. Польскія сьледчыя ў супрацы з функцыянэрамі з Паўднёвай-Афрыканскай Рэспублікі вызвалілі польку, выкрадзеную ў гэтай краіне. Акцыя была вельмі складанай і працягвалася некалькі дзён.
«11 красавіка адзін з жыхароў Сылезіі атрымаў электронны ліст ад людзей, якія патрабавалі выкуп за вызваленьне яго маці ў памеры 2 млн эўра», – расказваў на прэс-канфэрэнцыі галоўны камэндант паліцыі Яраслаў Шымчык.
Жанчына пазнаёмілася з грамадзянінам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў інтэрнэце і вырашыла яго наведаць. Пасьля прыезду ў афрыканскую краіну невядомыя выкралі яе, трымалі ў цяжкіх умовах і жорстка ставіліся да жанчыны.
«Дзякуючы хуткаму выезду паліцыянтаў у ПАР жанчыну ўдалося вызваліць, а таксама высьветліць, хто яе зьняволіў. Полька бясьпечна вярнулася ў краіну.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт