У Варшаве працуе выстава «Для цябе загінуў паліцыянт, а для мяне тата»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
02.05.2018 09:08
Экспазыцыя прысьвечаная памяці загінуўшых падчас выконваньня службовых абавязкаў.
фота: policja.pl
У Варшаве працуе выстава «Для цябе загінуў паліцыянт, пажарнік, жаўнер, а для мяне тата». Экспазыцыя прысьвечаная памяці загінуўшых, а таксама цяжка параненых функцыянэраў падчас выконваньня службовых абавязкаў у Польшчы і за межамі. Цэнтар вэтэрана службы па-за межамі краіны атрымаў ад дзяцей трагічна загінуўшых жаўнера Гжэгажа Кордаша памятныя рэчы іх бацькі.
Арганізатары кажуць, што герояў выставы аб’ядноўвае любоў да Айчыны і жаданьне служыць бліжняму. Адначасова з адкрыцьцём выставы прайшла дыскусія пра бясьпеку службы жаўнераў і функцыянэраў.
Аўтарамі ідэі адкрыцьця выставы зьяўляецца фонд «Расьці з намі». Арганізацыя займаецца дзецьмі жаўнераў, пажарнікаў, паліцыянтаў і выратавальнікаў, якія загінулі ці атрымалі сур’ёзныя цялесныя пашкоджаньні на працы.
Выставу пакажуць таксама ў іншых гарадах. У чэрвені, у Дзень таты, яе адчыняць ва Ўроцлаве.

ав