Пачынаецца двухдзённы візыт прэзыдэнта Нямеччыны ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
05.06.2018 10:26
Візыт носіць як палітычны так і гістарычны характар – выпадае ў час сьвяткаваньня сотай гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.
Прэзыдэнцкі палац у Варшавеcommons.wikimedia.org/Marcin Białek/CC BY-SA 3.0
Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер разам з жонкай прыяжджае сёньня ў Варшаву. У Прэзыдэнцкім палацы будзе прыняты прэзыдэнтам Анджэем Дудам. Візыт носіць як палітычны так і гістарычны характар – выпадае ў час сьвяткаваньня сотай гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.
Падчас візыту заплянавана сустрэча прэзыдэнтаў адзін на адзін і перамовы дэлегацый. А 17 гадзіне польскага часу Анджэй Дуда і Франк-Вальтэр Штайнмаер прымуць удзел у канфэрэнцыі «Польшча і Нямеччына ў Эўропе», якая пройдзе ў Каралеўскім палацы ў Варшаве.
Кіраўнік кабінэта прэзыдэнта міністар Кшыштаф Шчэрскі сказаў, што падчас гэтай канфэрэнцыі, прэзыдэнт Польшчы будзе казаць пра тое, як глыбока трэба вярнуцца ў гісторыю, каб зразумець сучасныя праблемы, якія стаяць перад Эўропай і польскую пазыцыю ў адносінах да актуальных пытаньняў міжнароднай палітыкі, у тым ліку адносіны з Бэрлінам, Масквой, або ў кантэксьце будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2.
У ходзе двухбаковых сустрэч, прэзыдэнт Дуда прадставіць высновы з месяца польскага старшынства ў Радзе Бясьпекі ААН.
Франк-Вальтэр Штайнмаер ускладзе кветкі да помніка Варшаўскага паўстаньня на плошчы Красінскіх у Варшаве. Заўтра пасадзіць дрэва ў Польска-нямецкім садзе.
яс