Logo Polskiego Radia
Print

Каля 30 мэдсёстраў знаходзяцца на каранціне па прычыне адзёру

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2018 15:17
Такое рашэньне прыняў санітарны інспэктар у Сьвентакшыскім ваяводзтве Польшчы.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаPhoto: Parentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Частка мэдсёстраў з сьвентакшыскіх шпіталяў мае хатні каранцін з увагі на пагрозу захворваньня адзёрам. Такое рашэньне ўчора прыняў санітарны інспэктар у Кельцах.
Мэдсёстры ўдзельнічалі ў лекцыі, на якой прысутнічала мэдсястра, якая была ў кантакце з асобай, хворай на адзёр. Аказалася, што жанчына, нягледзячы на прышчэпку, заразілася ад хворага пацыента. У сувязі з гэтым існуе тэарэтычная магчымасьць, што таксама іншыя асобы могуць заразіцца.
У Ваяводзкім шпіталі ў Чырвонай Гужы працу прыпынілі 12 мэдсёстраў, у Спэцыялістычным шпіталі ў Коньскіх – 6 чалавек. Яны застаюцца на бюлетэнях да 7 ліпеня.
У сваю чаргу ў Ваяводзкім шпіталі ў Кельцах працу не маглі выконваць 27 чалавек мэдычнага пэрсаналу з прыёмнага пакою, куды прывезьлі хворага пацыента з Украіны. Палова з іх мела пасьведчаньне аб прышчэпцы і магла вярнуцца на працу.

Частка мэдсёстраў з сьвентакшыскіх шпіталяў знаходзяцца на хатнім каранціне з увагі на пагрозу захворваньня адзёрам. Такое рашэньне ўчора прыняў санітарны інспэктар у Кельцах.

Мэдсёстры ўдзельнічалі ў лекцыі, на якой прысутнічала мэдсястра, якая была ў кантакце з асобай, хворай на адзёр. Аказалася, што жанчына, нягледзячы на прышчэпку, заразілася ад хворага пацыента. У сувязі з гэтым існуе тэарэтычная магчымасьць, што таксама іншыя асобы могуць заразіцца.

У Ваяводзкім шпіталі ў Чырвонай Гужы працу прыпынілі 12 мэдсёстраў, у Спэцыялістычным шпіталі ў Коньскіх – 6 чалавек. Яны застаюцца на бюлетэнях да 7 ліпеня.

У сваю чаргу ў Ваяводзкім шпіталі ў Кельцах працу не маглі выконваць 27 чалавек мэдычнага пэрсаналу з прыёмнага пакою, куды прывезьлі хворага пацыента з Украіны. Палова з іх мела пасьведчаньне аб прышчэпцы і магла вярнуцца на працу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт