Logo Polskiego Radia
Print

Польскія МіГ-і прыпыняюць палёты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.02.2019 13:11
Войска Польскае замарозіла палёты самалётаў МіГ-29 пасьля аварыйнай пасадкі аднаго са зьнішчальнікаў.
Foto: pixabay.com/CC0

Прэсавы сакратар Галоўнага камандаваньня ўзброеных сіл Польшчы падпалкоўнік Марэк Паўляк распавёў, што прычынай стала аварыйнае прызямленьне аднаго з самалётаў.

Падчас трэніровачнага палёту ў зьнішчальніку адбылася разгермэтызацыя кабіны. «Пілёт паведаміў пра падзеньне ціску ў кабіне, пачаў аварыйную падачу кіслароду і вяртаньне на аэрадром», – сказаў падпалкоўнік Паўляк.

Пасьля пасадкі пашкоджанага самалёта, усе палёты вайсковых МіГ-29 былі прыпыненыя.

У панядзелак Камітэт па расьсьледаваньні авіяцыйных здарэньняў дзяржаўнай авіяцыі пачне вывучэньне прычын авіякатастрофы. Па выніках працы камітэту будзе прынятае рашэньне, ці іншыя машыны дадзенага тыпу змогуць вярнуцца на службу, ці застануцца на зямлі.

Гэта не адзіны выпадак аварыі МіГ-29 за апошні час. 6 ліпеня 2018 года МіГ-29 з 22 базы тактычнай авіяцыі ў Мальбарку разьбіўся ўначы ў раёне мястэчка Пасьленка. 18 сьнежня 2017 года пры пасадцы разьбіўся МіГ-29 з 23-й базы Тактычнай авіяцыі ў Мінску Мазавецкім.

Пасьля гэтых здарэньняў былі прыпыненыя палёты МіГ-29. На пачатку лістапада 2018 года было прынятае рашэньне пра ўзнаўленьне палётаў МіГ-аў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт