Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны банк камэнтуе фінансы Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.04.2019 15:32
1,4% ВУП - столькі сёлета можа скласьці дэфіцыт дзяржаўных фінансаў.
Сядзіба Сусьветнага банку ў ВашынгтонеСядзіба Сусьветнага банку ў Вашынгтонеwikipedia.org/Shiny Things/CC BY 2.0

Пра гэта гаворыцца ў заяве Сусьветнага банку.

Установа лічыць, што ў наступным годзе дэфіцыт дасягне 1,6% ад ВУП. Прадстаўнік Сусьветнага банку ў Польшчы і краінах Балтыі Карлас Пінэруа зазначыў, што польская эканоміка разьвіваецца з хуткасьцю, якая значна перавышае сярэдні паказьнік па ЭЗ.

Нізкі ўзровень беспрацоўя і хуткі рост заработнай платы спрыяюць росту прыватнага спажываньня, таксама растуць інвэстыцыі. У 2018 годзе бюджэтны дэфіцыт у Польшчы быў рэкордна нізкім.

Банк прагназуе, што неўзабаве стан польскага бюджэту можа пагоршыцца. На думку экспэртаў Сусьветнага банка, па палітычных прычынах цяжка будзе ў будучыні скараціць абяцаныя сацыяльныя выдаткі.

Гэта, на думку банку, можа запаволіць рэакцыю на эканамічны спад, які неўзабаве пачнецца. Банк ацэньвае сёлетнія тэмпы росту польскай эканомікі на 4% ВУП. У наступным годзе рост ВУП Польшчы складзе 3,6%, а ў 2021 год замарудзіцца да 3,3%.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт