Logo Polskiego Radia
Print

Польскім пчолам пагражае адмор

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.04.2019 17:15
Амаль палова з прыблізна 470 відаў пчол у Польшчы знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня.
Foto: pixabay.com/CC0

З такім папярэджаньнем выступілі грамадзкія актывісты з нагоды Міжнароднага дня Зямлі, які адзначалі ў панядзелак.

Спэцыялісты кажуць, што яшчэ можна выратаваць папуляцыю пчол.

У Варшаве, на дахах некаторых гатэляў, пасаджаныя сады з меданоснымі расьлінамі, кажа актывіст-эколяг Аліўе Галяса, суарганізатар дадзенай ініцыятывы. Адмысловец дадае, што любы чалавек можа вырошчваць такія расьліны.

«Пчалярскія расьліны, напрыклад, духмяныя кветкі, можна вырошчваць у садзе, на тэрасе, але ў гаршчку, што вісіць на бальконе» – абнадзейвае актывіст.

Адмысловец зазначае, што пчала ў стане праляцець ад 3 да 5 км. у пошуках ежы, таму кветак, асабліва ў гарадах, павінны быць як мага больш.

«У Нідэрляндах, дзякуючы падобным дзеяньням, удалося цягам дзесяці гадоў аднавіць папуляцыю пчол», – сьцьвярджае Аліўе Галяс. Гэта важна, бо каля 90% нашай ежы мы маем дзякуючы пчолам, бо яны апыляюць тое, што яны ядуць жывёлы.

Сёлета Міжнародны дзень Зямлі прайшоў пад лёзунгам : Баронім віды, якім пагражае выміраньне. Першы раз гэты дзень адзначалі ў 2010 годзе, на падставе рашэньня Генэральнай Асамблеі ААН.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт