Небясьпечная кібэрзлачыннасьць
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.09.2011 15:17
Падпісаная прэзыдэнтам папраўка закону аб кібэрзлачыннасьці дазваляе ўвесьці ў краіне ваеннае становішча.
Польшча знаходзіцца ў групе лідараў сярод краінаў NATO, якія змагаюцца з кібэрзлачыннасьцю, - лічыць кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы Станіслаў Козей.
Нагадваем, сёньня прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падпісаў папраўку закону, якая дазваляе ўвесьці ваеннае становішча або абвесьціць стыхійнае бедзтва ў выпадку вонкавай пагрозы ў кібэрпрасторы.
Станіслаў Козей кажа, што пагрозы, зьвязаныя зь кібэрзлачыннасьцю, датычаць ня толькі тых, хто прафэсійна займаецца інфарматыкай.
Станіслаў Козей: Мы павінны браць пад увагу ня толькі штодзённыя пагрозы ў кібэрпрасторы, такія, як атакі хакераў, але таксама магчымасьць узьнікненьня кібэрвайны. Розныя прыклады кібэрпагрозаў назіраюцца ўжо цяпер. Напрыклад, кібэратакі на Эстонію, ці выкарыстаньне дзеяньняў у кібэрпрасторы падчас расейска-грузінскай вайны.
Папраўлены закон прадугледжвае, што ў выпадку варожага вонкавага дзеяньня ў кібэрпрасторы прэзыдэнт краіны (па заяве ўраду) можа ўвесьці ў дзяржаве адно з трох выключных становішчаў.
аз