Logo Polskiego Radia
Print

Дзярждума ратыфікавала пратакол СГА

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2012 09:47
Расея стане паўнапраўным чальцом СГА пасьля таго, як дакумэнт ратыфікуе парлямэнтам.

Дзяржаўная дума ратыфікавала пратакол аб далучэньні Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).

Дакумэнт падтрымалі дэпутаты ад „Адзінай Расеі”, супраць выступілі фракцыі Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі, Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі ды „Справядлівай Расеі”.

Напярэдадні ля будынку ніжэйшай палаты расейскага парлямэнта прайшлі акцыі пратэсту, арганізаваныя камуністамі й актывістамі незарэгістраванай партыі „Іншая Расея”.

9 ліпеня Канстытуцыйны суд Расеі вырашыў, што падпісаны ў сьнежні 2011 года пратакол аб далучэньні Расеі да СГА згодны з расейскім Асноўным законам.

Расея стане паўнапраўным чальцом СГА пасьля таго, як дакумэнт ратыфікуе парлямэнт. Гэта павінна адбыцца да 23 ліпеня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт