Расея ў СГА
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
18.07.2012 20:00
Працэс падрыхтоўкі завершыўся ў мінулым годзе дзякуюучы падтрымцы краінаў ЭЗ.
Рада Фэдэрацыі - вышэйшая палата расейскага парлямэнту, - ратыфікавала пагадненьне аб далучэньні Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. Раней дакумэнт ратыфікавалі дэпутаты Дзярждумы. Масква рыхтавалася да ўступленьня ў гэтую структуру амаль 19 гадоў.
Працэс падрыхтоўкі завершыўся ў мінулым годзе дзякуюучы падтрымцы краінаў ЭЗ. Супраць чалецтва Расеі ў арганізацыі выказваецца амаль уся расейская апазыцыя, аргумэнтуючы гэта тым, што краіна ня ў стане раўнапраўна канкураваць зь іншымі краінамі, паколькі „акрамя газу й нафты ня мае больш нічога”. Дэпутаты ад апазыцыі нават падалі скаргу ў Канстытуцыйны суд, але той прызнаў, што ратыфікацыйная дамова адпавядае канстытуцыі.
На думку экспэртаў Сусьветнага банку далучэньне ў склад Сусьветнай гандлёвай арганізацыі прынясе Расеі павелічэньне ВУП на 3,3% цягам трох бліжэйшых гадоў.
кр