Logo Polskiego Radia
Print

Януковіч адклікаў візыт у Расею

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.12.2012 18:08
Прэзыдэнт Украіны шукае выгаднага спосабу далучэньня да мытнага саюзу з Расеяй.

/

Прэзыдэнт Украіны ў апошні момант адклаў свой візыт у Расею. Прэс-служба Віктара Януковіча паведаміла, што ўкраінскі бок намераны дапрацаваць рашэньні, якія павінны быць прынятыя падчас гэтага візыту.

Тым часам расейскае агенцтва Інтэрфакс паведаміла, што прычынай такога кроку зьяўляюцца рознагалосьсі наконт умоваў ўступленьня Ўкраіны ў мытны саюз з Расеяй.

Агенцтва, якое спасылаецца на крыніцу інфармацыі ва ўрадзе Расеі, кажа, што Ўкраіна хацела знайсьці такую формулу далучэньня да мытнага саюзу, якая не парушала б гатовага да падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам.

Паводле Інтэрфаксу, Кіеў шукае спосабу для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў у дыялёгу з Масквой.

Тым часам украінская апазыцыя баіцца, што Віктар Януковіч далучыць краіну да мытнага зьвязу Расеі, Беларусі й Казахстану, які знаходзіцца пад поўным кантролем Масквы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт