Менш нянавісьці на Фэйсбуку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.05.2013 08:00
Сетка абяцае ўвядзеньне адмысловых забесьпячэньняў.
Найбуйнейшая сацыяльная сетка Фэйсбук плянуе лепш абараняць карыстальнікаў ад інтэрнэт-нянавісьці. Фірма абвясьціла ўвядзеньне адмысловых зьменаў пасьля заклікаў многіх груп ціску.
У сваім блёгу экспэрты Фэйсбука прызнаюць, што цяперашнія сыстэмы забесьпячэньняў ад спрэчных і нянавісных матэрыялаў зьяўляюцца недастатковымі. Яны абяцаюць таксама, што кантроль будзе пашырацца ды матэрыялы, якія павінны быць выдаленыя з сеціва, будуць выдаляцца хутчэй.
Прадпрыняць адпаведныя дзеяньні па забесьпячэньні заклікалі між іншым СМІ, рэклямадаўцы і фэмінісцкія групы, якія лічаць, што ў Фэйсбуку распаўсюджваецца нянавісьць.
Кіраўніцтва фірмы таксама намерваецца зьмяніць спосаб вызначэньня таго, што, паводле сеткі, зьяўляецца мовай нянавісьці. У адмысловых кансультацыях па гэтай справе прымуць удзел юрысты й зацікаўленыя групы, а супрацоўнікі фірмы пройдуць спэцыяльную падрыхтоўку.
аз