Logo Polskiego Radia
Print

Расея супраць пашырэньня NATO на Ўсход

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.05.2013 14:03
Такім чынам міністар абароны Расеі заявіў падчас свайго візыту ў Хэльсінкі.

Расея не застанецца абыякавай да пашырэньня NATO на Ўсход, - заявіў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу, падчас візыту ў Хэльсінкі.

На прэс-канфэрэнцыі расейскі палітык пераконваў, што Паўночна-атлянтычны пакт хоча прыняць Фінляндыю й Швэцыю ў свае шэрагі толькі з адной мэтай, якая, дарэчы, ня можа не непакоіць Масквы.

Сяргей Шайгу пераконваў фінаў, што ўзбраеньне Расеі, у тым ліку ў галіне ядзернай зброі, трэба разглядаць як замацаваньне гарантыі стабільнасьці Паўночнай Эўропы.

„Мы нікому не пагражаем. Проста абараняем нашу тэрыторыю й нацыю”, - заявіў расейскі міністар.

На пытаньне, ці ў NATO Расея бачыць пагрозу толькі для сябе, Сяргей Шайгу адказаў, што пытаньне занадта важнае й складанае, каб адказаць на яго адным сказам - яно заслугоўвае глыбокага аналізу.

У сувязі з апошнімі выказваньнямі Сяргея Шайгу, фінскія СМІ нагадалі, што таксама ў мінулым Масква выказвала свае засьцярогі наконт плянаў уступленьня Фінляндыі ў NATO. Пра гэта, між іншым, казаў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт