Пуцін абвінавачвае замежжа ў тэракце
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.10.2013 17:44
У. Пуцін: Некаторыя палітычныя сілы выкарыстоўваюць радыкальныя плыні ісляму.
Photo: PAP/EPA/Vladimir Rodionov/RIA NOVOSTI/KREMLIN POOL
Photo: PAP/EPA/Vladimir Rodionov/RIA NOVOSTI/KREMLIN POOL
Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін абвінаваціў замежных канкурэнтаў у дапамозе радыкальнаму ісляму з мэтай аслабленьня расейскай дзяржавы. Такім чынам кіраўнік Расеі пракамэнтаваў учарашні тэракт у Валгаградзе.
„Некаторыя палітычныя сілы выкарыстоўваць іслям, то бок яго радыкальныя плыні, каб аслабіць нашу краіну й ствараць на расейскай зямлі канфлікты, якімі можа кіраваць з-за мяжы”, - сказаў Пуцін на сустрэчы з мусульманскім духавенствам у горадзе Ўфа.
Аднак расейскі лідар не хацеў сказаць наўпрост, якіх замежных канкурэнтаў мае на ўвазе.
Учора ў Валгаградзе, у аўтобусе гарадзкога транспарту маладая жанчына прывяла ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне. У выніку загінулі шэсьць чалавек, 27 былі цяжка паранены.
аз