У Расеі створаць альтэрнатыву „Вікіпэдыі”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.11.2014 15:40
                    
                                 
                
                
                    Электронная энцыкляпэдыя будзе расказваць аб жыцьці й разьвіцьці Расеі.
                
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнцкая бібліятэка сумесна з Расейскай нацыянальнай бібліятэкай прыступілі да стварэньня электроннай энцыкляпэдыі аб жыцьці й разьвіцьці Расеі.
Як паведамілі ў Прэзыдэнцкай бібліятэцы, новы рэсурс стане альтэрнатывай „Вікіпэдыі”.
„Аналіз гэтага рэсурсу паказаў, што ён не здольны падрабязна й дакладна інфармаваць аб расейскіх рэгіёнах, жыцьці краіны”, - гаворыцца ў паведамленьні.
Для фарміраваньня новай энцыкляпэдыі перададзеныя больш за 50 тыс. кніг з 27 бібліятэк рэгіёнаў.
tvrain.ru/nn.by/аз