Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы па-ранейшаму любяць Пуціна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.12.2014 12:49
Прэзыдэнт ужо 15-ы раз абраны „Чалавекам году” ў Расеі.
foto:wikipedia/Public domain

Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін ўжо 15-ы раз па ліку абраны „Чалавекам году” ў Расеі.

Паводле дасьледаваньняў, праведзеных 7 сьнежня Фондам „Грамадзкая думка” (Фонд „Общественное мнение”), 68% расейцаў лічыць, што гэты тытул павінен быць прызнаны менавіта прэзыдэнту Пуціну.

На другім месцы зь невялікай падтрымкай 4% рэспандэнтаў - Уладзімір Жырыноўскі – лідар папулісцкай Лібэральна-дэмакратычнай партыі.

На трэцім месцы з 3-працэнтнай падтрымкай апынуўся кіраўнік расейскай дыпляматыі Сяргей Лаўроў.

Тым часам, ажно тры чвэрці апытаных Фондам „Грамадзкая думка” расейцаў не змаглі вызначыцца, хто для іх зьяўляецца „Чалавекам году” ў галіне культуры, а 64% апытаных не змаглі назваць лепшага спартсмэна году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт