Logo Polskiego Radia
Print

Расея пагражае Летуве

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.03.2015 14:15
Масква выслала ў Вільню дыпляматычную ноту ў справе зброі для Ўкраіны.
Foto: Flickr/paulafunel/CC-BY-SA 3.0

Расейскае МЗС заявіла сваё незадавальненьне тым, што пастаўкі з Летувы зброі на Ўкраіну парушаюць міжнародныя абавязацельствы Вільні.

У адказ кіраўнік летувіскага МЗС заявіў, што Летува не парушае ніякіх дамоваў, а працэс паставак праходзіць адкрыта. Летувіскі дыплямат нагадаў, што Расея ўвесь час працягвае пастаўляць вялізарныя колькасьці зброю данецкім сэпаратыстам. Гэта зьяўляецца сур’ёзным парушэньнем міжнароднага права.

Масква падтрымлівала сэпаратызм, тады як Вільня салідарызуецца з Украінай, якае мае права да абароны сваёй тэрыторыі.

Расейскую ноту ў Вільні назвалі пагрозай, прымусам да таго, каб краіны выконвалі расейскія патрабаваньні, а не міжнародныя нормы.

Сёньня Летува - гэта адзіная краіна NATO, якая пастаўляе зброю ўкраінскай арміі.

PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт