У Сэрбіі мужчына адкрыў стральбу ў кафэ
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.07.2016 11:02
У выніку загінулі 5 чалавек, а мінімум 20 чалавек атрымалі раненьні.
Аўтамабіль паліцыі Сэрбііwww.flickr.com/Jonathan Davis
Узброены мужчына адкрыў стральбу ў кавярні на поўначы Сэрбіі. У выніку загінулі 5 чалавек, у тым ліку жонка злачынца, а мінімум 20 чалавек атрымалі раненьні.
Трагедыя здарылася ноччу ў кавярні адной зь вёсак каля горада Зрэнянін. Паводле паліцыі, мужчына спачатку стрэліў у сваю жонку й іншую жанчыну, а пазьней адкрыў агонь па іншых наведвальніках кавярні. Сьведкі паведамляюць, што перад трагедыяй мужчына ўбачыў у кафэ жонку ў групе знаёмых, пасьля гэтага пайшоў дадому й вярнуўся са зброяй. Паводле сьведкаў, злачынца меў аўтаматычную зброю (паведамляецца пра аўтамат Калашнікава).
Міністэрства ўнутраных справаў Сэрбіі паведаміла, што зброя была нелегальнай.
Параненыя асобы дастаўленыя ў шпіталь, 7 чалавек знаходзяцца ў сур'ёзным стане.
Мужчына, які адкрыў агонь, затрыманы.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар