Logo Polskiego Radia
Print

Франсуа Алянд дапусьціў суд над Расеяй за ваенныя злачынствы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.10.2016 14:12
Гаворка пра бамбаваньне другога па велічыні сырыйскага горада Алепа.
PAP/EPA/YOAN VALAT/POOL

Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд дапусьціў магчымасьць вылучэньня супраць Расеі абвінавачваньняў у ваенных злачынствах за яе бамбаваньня другога па велічыні сырыйскага горада Алепа.

Як паведамляе Бі-бі-сі, у інтэрвію францускаму тэлебачаньню Алянд сказаў, што справа можа быць перададзена на разгляд Міжнароднага крымінальнага суда (МУС).

«Гэта людзі, якія сёньня становяцца ахвярамі ваенных злачынстваў. Тыя, хто зьдзяйсьняе гэтыя злачынствы, павінны панесьці адказнасьць за зробленае, у тым ліку і ў Міжнародным крымінальным судзе», - заявіў Алянд у інтэрвію тэлеканалу TMC.

Раней Алянд ужо даў зразумець, што яго сустрэча з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, вызначаная на 19 кастрычніка, можа не адбыцца. Сёньня інфармацыя аб адмене сустржэчы была пацьверджаная.

На мінулым тыдні Расея наклала вета на падрыхтаваны сумесна Францыяй і Гішпаніяй праект рэзалюцыі Савета бясьпекі ААН, які заклікае пакласьці канец бамбардзіроўкам жылых раёнаў Алепа.

У пятніцу дзяржсакратар ЗША Джон Кэры таксама прапанаваў расьсьледаваць дзеяньні расейскай арміі ў Сырыі ў падтрымку рэжыму Башара Асада на прадмет магчымых ваенных злачынстваў. У адказ Лаўроў заявіў, што ў аснове палітыкі ЗША ў дачыненьні да Масквы ляжыць агрэсіўная русафобія.

Масква абвяргае нанясеньне авіяўдараў па грамадзянскіх аб'ектах, заяўляючы, што яе мэтамі зьяўляюцца тэрарыстычныя групоўкі, якія дзейнічаюць у Сырыі.

Naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт