Logo Polskiego Radia
Print

Італія: пад лявінай у гатэлі ратавальнікі знайшлі 8 чалавек

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.01.2017 13:10
Паводле італьянскіх СМІ, гэта трое мужчын, дзьве жанчыны й трое дзяцей.
PAP/EPA/ITALIAN FIRE DEPARTMENT HANDOUT

Пасьля 40-гадзіннай выратавальнай акцыі ў італьянскім гатэлі, які накрыла лявіна, былі знойдзеныя васьмёра выжылых людзей. Паводле італьянскіх СМІ, гэта трое мужчын, дзьве жанчыны й трое дзяцей. Ратавальнікі стараюцца дабыць пацярпелых на паверхню.

Хутчэй за ўсё да сыходу лявіны ў горным гатэлі знаходзіліся 34 або 35 асобаў, у тым ліку дзеці. Да гэтай пары былі дабытыя целы дваіх людзей. Двое жывых з сымптомамі гіпатэрміі былі дастаўленыя ў шпіталі.

У сераду ўвечары ў Апэнінскіх гарах у цэнтральнай Італіі адбыўся землятрус. У яго выніку на гатэль, дзе пражывалі турысты, сышла сьнежная лявіна.

З-за складаных умоваў надворʼя ратавальнікі не маглі неадкладна дабрацца да месца трагедыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт