Марцін Шульц выбраны старшынём Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.03.2017 18:14
На надзвычайным зьезьдзе партыі, які прайшоў у Бэрліне, ён атрымаў 100% галасоў дэлегатаў.
PAP/EPA/CLEMENS BILAN
Марцін Шульц (Martin Schulz), які да нядаўна быў старшынём Эўрапейскага парлямэнту, выбраны галавой Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. На пасадзе старшыні партыі ён замяніў Зігмара Габрыэля (Sigmar Gabriel).
На надзвычайным зьезьдзе партыі, які прайшоў у Бэрліне, Шульц атрымаў 100% галасоў дэлегатаў.
Марцін Шульц будзе кандыдатам на пасаду канцлера Нямеччыны падчас выбараў у Бундэстаг, якія пройдуць 24 верасьня. Яго асноўным контркандыдатам будзе Ангела Мэркель.
вс