Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія хакеры адсочвалі электронную пошту дацкага міністэрства

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2017 12:13
Пра ўзлом інфарматычнай сыстэмы Міністэрства абароны гаворыцца ў рапарце ваеннай выведкі.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Цягам двух гадоў расейскія хакеры мелі доступ да электронных лістоў працаўнікоў дацкага Міністэрства абароны. Датчане абвінавачваюць расейскія спэцслужбы ў хакерскай атацы.
Пра ўзлом інфарматычнай сыстэмы Міністэрства абароны гаворыцца ў рапарце ваеннай выведкі, які апублікавала выданьне «Ber¬ling¬ske Tidende». «Гэта вельмі сур’ёзная сытуацыя. Расея вядзе вельмі агрэсыўную палітыку ў гэтай сфэры», – сказаў дацкай тэлевізіі TV2 міністар абароны Клаўс Фрэдэрыксэн. Ён падкрэсьліў, што такія атакі зьдзяйсьняюць хакеры, зьвязаныя з выведчымі службамі Расеі.
За атаку адказвае група хакераў вядомая як Fancy Bear. Гэта тая ж самая група, якая адказвае за ўзлом электроннай пошты амэрыканскай Дэмакратычнай партыі ў мінулым годзе – сьцьвярджае дацкая ваенная выведка.
Хакеры не змаглі атрымаць сакрэтную інфармацыю, але, паводле экспэртаў, яны могуць быць выкарыстаныя для шантажу і вярбоўкі шпіёнаў сярод працаўнікоў міністэрства.
.....


Цягам двух гадоў расейскія хакеры мелі доступ да электронных лістоў працаўнікоў дацкага Міністэрства абароны. Датчане абвінавачваюць расейскія спэцслужбы ў хакерскай атацы.

Пра ўзлом інфарматычнай сыстэмы Міністэрства абароны гаворыцца ў рапарце ваеннай выведкі, які апублікавала выданьне «Berlingske Tidende». «Гэта вельмі сур’ёзная сытуацыя. Расея вядзе вельмі агрэсыўную палітыку ў гэтай сфэры», – сказаў дацкай тэлевізіі TV2 міністар абароны Клаўс Фрэдэрыксэн. Ён падкрэсьліў, што такія атакі зьдзяйсьняюць хакеры, зьвязаныя з выведчымі службамі Расеі.

За атаку адказвае група хакераў вядомая як Fancy Bear. Гэта тая ж самая група, якая адказвае за ўзлом электроннай пошты амэрыканскай Дэмакратычнай партыі ў мінулым годзе – сьцьвярджае дацкая ваенная выведка.

Хакеры не змаглі атрымаць сакрэтную інфармацыю, але, паводле экспэртаў, яны могуць быць выкарыстаныя для шантажу і вярбоўкі шпіёнаў сярод працаўнікоў міністэрства.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт