Летува можа абмежаваць вяшчаньне двух расейскіх тэлеканалаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.08.2017 14:19
Камісія абвінавачвае тэлеканалы «РТР Планета» і «ТВЦ» у распальваньні нянавісьці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Летувіская камісія па радыё і ТБ разглядае магчымасьць абмежаваньня вяшчаньня двух расейскіх тэлеканалаў, трансляваных у Летуве. Камісія абвінавачвае тэлеканалы «РТР Планета» і «ТВЦ» у распальваньні нянавісьці.
Гаворка ідзе пра дзьве перадачы, у якіх выступіў Уладзімір Жырыноўскі. У адной з праграм лідар ЛДПР заявіў: «Трэба вылучыць ультыматум прыбалтыйскім дзяржавам, каб яны адвялі ўсе войскі NATO на 300 кілямэтраў ад межаў Расеі, а не адвядзе – мы прымем пэўныя меры». У іншай перадачы Жырыноўскі казаў аб акупацыі Ўкраіны.
Працэдура абмежаваньня вяшчаньня можа працягнуцца некалькі тыдняў. Летувіская камісія сьцьвярджае, што яе высновы аб распальваньні вайны і нянавісьці ў гэтых праграмах пацьвердзіў Дэпартамэнт стратэгічнай камунікацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Мінабароны.
ав