Выбух у Данецку: баевікі заявілі аб 8 пацярпелых
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.09.2017 15:59
Баевікі заявілі аб падрыве машыны гэтак званага міністра даходаў Аляксандра Цімафеева.
Выбух у Данецку: баевікі заявілі аб 8 пацярпелых
Баевікі заявілі аб падрыве машыны гэтак званага міністра даходаў Цімафеева.
У выніку выбуху ў цэнтры Данецка пацярпелі 8 чалавек. Сярод іх – гэтак званы міністар даходаў і збораў «ДНР» Аляксандр Цімафееў.
Раніцай 23 верасьня ў цэнтры акупіраванага Данецка адбыліся два выбухі. Сэпаратысцкія выданьні паведамілі, што была падарваная машына «міністра даходаў і збораў ДНР» Аляксандра Цімафеева. Інфармацыя пра яго стан супярэчлівая. Некаторыя крыніцы інфармуюць, што яго даставілі ў шпіталь у цяжкім стане.
Адзін з сэпаратысцкіх лідараў Павал Губарэў паінфармаваў, што пад аўтамабілем Цімафеева выбухнула міна МОН 90, якая ўзрываецца пры дапамозе пульта ўпраўленьня.

ав