У Нямеччыне шантажыст патрабуе ў гандлёвай сеткі 10 млн эўра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.09.2017 19:19
У адваротным выпадку ён пагражае, што атруціць прадукты для дзяцей і немаўлят.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Нямеччыне невядомы шантажыст пагражае, што атруціць прадукты для дзяцей і немаўлят, калі вядомая сетка супэрмаркетаў не заплаціць яму 10 тыс. эўра, паведамляе з Бэрліну карэспандэнт Польскага радыё.
У лісьце, які злачынца выслаў у паліцыю, ён зазначыў, што атруціў некалькі прадуктаў у горадзе Фрыдрыхсгафэн на поўдні Нямеччыны. Адразу ж пасьля атрыманьня папярэджаньня паліцыя й санітарна-эпідэміялягічная служба зьнялі з продажу ўсе падазроныя тавары.
Аказалася, што ў пяці прадуктах сапраўды знаходзіцца субстанцыя, якая можа нанесьці шкоду здароўю чалавека, а дзіця ад яе можа памерці.
Назва сеткі супэрмаркетаў не называецца.
вс
здымае мае ілюстрацыйны характар