Лас-Вэгас: Забіты мужчына, які страляў па ўдзельніках фэстывалю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        02.10.2017 10:14
                    
                                 
                
                
                    50 чалавек загінулі, 200 атрымалі раненьні, колькасьць параненых можа павялічыцца.
                
                
                    
                         Сцэна музычнага фэстывалю ў Лас-ВэгасеEPA/Bill Hughes
Сцэна музычнага фэстывалю ў Лас-ВэгасеEPA/Bill Hughes
                     
                
                
                
               
                
                         Забіты мужчына, які адкрыў агонь па наведвальніках музычнага фэстывалю ў Лас-Вэгасе ў ЗША. Пра гэта паведамляе ABC News са спасылкай на заяву прадстаўніка паліцыі.
Сёньня каля казіно Mandalay Bay невядомы пачаў страляць па ўдзельніках і гледачах канцэрта.
Стралок  быў знойдзены мёртвым на трыццаць другім паверсе гатэля, разьмешчанага ў  непасрэднай блізкасьці ад пешаходнай зоны, дзе праходзіў фэст музыкі  кантры. Злачынец страляў з балькона гасьцініцы.
У выніку  нападу 50 чалавек загінулі, 200 атрымалі раненьні. 
У фэстывалі музыкі кантры «Route 91» удзельнічалі амаль 40 тысяч чалавек.
яс