Logo Polskiego Radia
Print

Дзьмітрый Пяскоў: Расея адкажа ЗША на пазбаўленьне акрэдытацыі RT

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.11.2017 18:09
Кангрэс ЗША пазбавіў акрэдытацыі журналістаў інфармацыйнага тэлебачаньня RT.
Пресс-секретарь президента России Дмитрий Песков
Пресс-секретарь президента России Дмитрий Песков Скриншот youtube.com

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў сказаў у чацьвер, 30 лістапада, што на пазбаўленьне акрэдытацыі журналістаў інфармацыйнага тэлеканалу RT у Кангрэсе ЗША варта спадзявацца «даволі эмацыйнага» адказу парлямэнту Расеі. Чыноўнік назваў рашэньне «вельмі недружалюбным крокам», падкрэсьліўшы, што расейскі бок «глыбока расчараваны».

Пры гэтым Дзьмітрый Пяскоў не ўдакладніў, якога кроку ў адказ павінен спадзявацца амэрыканскі бок.

Як паведамлялася, журналістаў расейскага тэлеканала RT (ранейшая назва Russia Today) пазбавілі акрэдытацыі пры Кангрэсе ЗША з-за таго, што ён зарэгістраваны ў якасьці замежнага агента.

Супрацоўнікам расейскага тэлеканалу загадана здаць усе выдадзеныя ім пастаянныя пропускі ў будынак Кангрэсу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт