Logo Polskiego Radia
Print

У Маскве адкрылі Цэнтар беларускай мовы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.12.2017 11:00
Установа будзе дзейнічаць пры Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце.
Foto: Dmitry A. Mottl/CC BY-SA 3.0

У МДУ імя Ламаносава адкрылі Цэнтар беларускай мовы, літаратуры і культуры.

Установу ўзначаліла прафэсарка катэдры славянскай філялёгіі Алла Шэшкен. Ала Шэшкен нарадзілася ў Лепелі, на Віцебшчыне. Пасьля заканчэньня школы ў Полацку, вучылася ўва ўнівэрсытэтах Ленінграду, Бялграду і Масквы. У МГУ яна займаецца паўднёваславянскай культурай і выкладае беларускую літаратуру.

Выкладчыца патлумачыла, што Цэнтар адкрылі таму, што Беларусь незалежная дзяржава. Трэба ажыцьцяўляць кантакты па лініі МЗСу, дзе пратакол вымагае прысутнасьці беларускай мовы.

Цэнтар будзе займацца папулярызацыяй беларускай мовы, літаратуры і культуры, ладзіць курсы беларускай мовы, у тым ліку дыстанцыйныя.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт