NATO непакоіць новая расейская балістычная ракета
Паводле NATO, Расея прыняла на ўзбраеньне новыя крылатыя ракеты.
Паўночнаатлянтычны альянс занепакоены новым расейскім ракетным комплексам, здольным запускаць балістычныя ракеты. Паводле NATO, комплекс можа парушаць, заключаную ў 1987 годзе савецка-амэрыканскую Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (РСМД).
Як гаворыцца ў заяве NATO, „хаўрусьнікі ідэнтыфікавалі расейскую ракетную сыстэму, якая выклікае іх сур'ёзную заклапочанасьць”. Паводле альянсу, Расея павінна адрэагаваць на гэтую праблему празрыстым чынам і актыўна заангажавацца ў тэхнічным дыялёг са Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
У асобнай заяве, амбасадар ЗША ў NATO Кэй Бэйлі Хатчысан (Kay Bailey Hutchison) сказала, што паводзіны Расеі маюць „небясьпечны й дэстабілізацыйны характар”.
Спасылаючыся на прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША, штодзёнка „New York Times” паведаміла, што ў лютым, насуперак дамове з 1987 году Расея прыняла на ўзбраеньне новыя крылатыя ракеты SSC-8, то бок - сухапутны варыянт ракетаў SSN-21 Sampson.
Паводле выданьня, адзін з гэтых двух батальёнаў гэтых ракетаў знаходзіцца на палігоне „Капусьцін Яр” каля Валгаграду.
аз
Паўночнаатлянтычны альянс занепакоены новым расейскім ракетным комплексам, здольным запускаць балістычныя ракеты. Паводле NATO, комплекс можа парушаць, заключаную ў 1987 годзе савецка-амэрыканскую Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (РСМД).
Як гаворыцца ў заяве NATO, „хаўрусьнікі ідэнтыфікавалі расейскую ракетную сыстэму, якая выклікае ў іх сур'ёзную заклапочанасьць”. Паводле альянсу, Расея павінна адрэагаваць на гэтую праблему празрыстым чынам і актыўна заангажавацца ў тэхнічны дыялёг са Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
У асобнай заяве амбасадар ЗША ў NATO Кэй Бэйлі Хатчысан (Kay Bailey Hutchison) сказала, што паводзіны Расеі маюць „небясьпечны й дэстабілізацыйны характар”.
Спасылаючыся на прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША, штодзёнка „New York Times” паведаміла, што ў лютым, насуперак дамове з 1987 году, Расея прыняла на ўзбраеньне новыя крылатыя ракеты SSC-8, то бок - сухапутны варыянт ракетаў SSN-21 Sampson.
Паводле выданьня, адзін з двух батальёнаў гэтых ракетаў знаходзіцца на палігоне „Капусьцін Яр” каля Валгаграду.
аз