У Малдове экс-дэпутат атрымаў 14 гадоў турмы за шпіянаж на карысьць Расеі
Былы дэпутат парлямэнту Малдовы Юрый Балбачану асуджаны да 14 гадоў турэмнага зьняволеньня па абвінавачваньні ў дзяржаўнай здрадзе й шпіянажы на карысьць Расіі. Пра гэта ў аўторак, 13 сакавіка, паведаміла прэс-служба Генэральнай пракуратуры рэспублікі па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю й асаблівых справах.
Адзначаецца, што былы дэпутат прызнаны вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынства па артыкуле аб здрадзе Радзіме. Ён асуджаны да 14 гадоў пазбаўленьня свабоды з выкананьнем пакараньня ў турме закрытага тыпу, з пазбаўленьнем права займаць дзяржаўныя пасады на 4 гады.
У наглядным ведамстве дадалі, што прысуд не зьяўляецца канчатковым, ён можа быць абскарджаны ў Апэляцыйнай палаце.
Паводле дадзеных СМІ, Балбачану быў арыштаваны 17 сакавіка 2017 году. Яго абвінавачваюць у тым, што, быўшы завербаваным расейскімі спэцслужбамі, «у пэрыяд 5 кастрычніка 2016 гады – 17 сакавіка 2017 года зьбіраў і перадаваў інфармацыю нацыянальнага інтарэсу, якая магла выкарыстоўвацца супраць інтарэсаў Рэспублікі Малдова». Чыноўнік нібыта атрымліваў за гэта матэрыяльнае ўзнагароджаньне.
інтэрфакс/вс