Марк Цукэрбэрг у адстаўку не зьбіраецца
Кіраўнік кампаніі Facebook Марк Цукэрбэрг не зьбіраецца сыходзіць у адстаўку ці звальняць супрацоўнікаў за уцечку дадзеных карыстальнікаў. Яго заяву 5 красавіка цытуе The Guardian.
Цукэрбэрг заявіў, што бярэ на сябе поўную адказнасьць за тое, што здарылася.
«Узьнікла маса пытаньняў аб звальненьні пэрсаналу. Я пачаў гэты бізнэс, і толькі я адказваю за ўсё, што тут адбываецца», – сказаў Цукэрбэрг.
Яго адстаўкі патрабаваў адзін з акцыянэраў Facebook Скот Стрынгер. Як адзначае выданьне, нават калі пытаньне аб адстаўцы заснавальніка Facebook будзе вынесенае на сход акцыянэраў, шанцаў на гэта мала: Цукэрбэрг валодае пакетам, які забясьпечвае яму 60% галасоў сходу.
Нядаўна ў Facebook заявілі, што кампанія Cambridge Analytica магла сабраць асабістыя дадзеныя 87 мільёнаў карыстальнікаў сацсетак, а не 50 мільёнаў, як паведамлялася раней.
Кіраўнік кампаніі Facebook Марк Цукербэрг не зьбіраецца сыходзіць у адстаўку ці звальняць супрацоўнікаў за уцечку дадзеных карыстальнікаў. Яго заяву 5 красавіка цытуе The Guardian.
Цукэрбэрг заявіў, што бярэ на сябе поўную адказнасьць за тое, што здарылася.
«Узьнікла маса пытаньняў аб звальненьні пэрсаналу. Я пачаў гэты бізнэс, і толькі я адказваю за ўсё, што тут адбываецца», – сказаў Цукербэрг.
Яго адстаўкі патрабаваў адзін з акцыянэраў Facebook Скот Стрынгер. Як адзначае выданьне, нават калі пытаньне аб адстаўцы заснавальніка Facebook будзе вынесенае на сход акцыянэраў, шанцаў на гэта мала: Цукербэрг валодае пакетам, які забясьпечвае яму 60% галасоў сходу.
Нядаўна ў Facebook заявілі, што кампанія Cambridge Analytica магла сабраць асабістыя дадзеныя 87 мільёнаў карыстальнікаў сацсетак, а не 50 мільёнаў, як паведамлялася раней.
корреспондент/вс