Logo Polskiego Radia
Print

„Роскомнадзор” прыгразіў заблякаваць Facebook у Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2018 15:07
Чыноўнікі пералічылі пункты, якія „павінны быць выкананы” кампаніяй да канца 2018 году.
geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

„Роскомнадзор” прыгразіў заблякаваць Facebook у Расеі
Чыноўнікі пералічылі пункты, якія „павінны быць выкананы” кампаніяй да канца 2018 году.
„Роскомнадзор” да канца 2018 году правядзе праверку Facebook і, калі патрабаваньні расейскіх уладаў да сацыяльнай сеткі да гэтага часу выкананыя ня будуць, можа паўстаць пытаньне аб яе блякаваньні. Пра гэта кіраўнік ведамства Аляксандар Жараў заявіў у інтэрвію газэце „Вести”.
Чыноўнік пералічыў пункты, якія „павінны быць выкананы” кампаніяй да канца 2018 году. У іх ліку лякалізацыя базаў дадзеных расейскіх грамадзян на тэрыторыі Расеі, выдаленьне забароненай інфармацыі, а таксама „захаваньне іншых законаў”. Кіраўнік „Роскомнадзора” адзначыў, што калі што-небудзь з гэтага ня будзе выканана ці расейская дзяржава ня будзе праінфармаваная пра намер правесьці такія дзеяньні, Facebook можа быць заблякаваны. Ён таксама дадаў, што рэгулярна сустракаецца з прадстаўнікамі кампаніі й што на апошніх перамовах у лютым яшчэ раз пацьвердзіў пазыцыю ведамства.
Пра магчымае блякаваньне Facebook на тэрыторыі Расеі кіраўнік „Роскомнадзора” казаў яшчэ ў верасьні.
svaboda.org/аз

„Роскомнадзор” да канца 2018 году правядзе праверку Facebook і, калі патрабаваньні расейскіх уладаў да сацыяльнай сеткі да гэтага часу выкананыя ня будуць, можа паўстаць пытаньне аб яе блякаваньні. Пра гэта кіраўнік ведамства Аляксандар Жараў заявіў у інтэрвію газэце „Вести”.

Чыноўнік пералічыў пункты, якія „павінны быць выкананы” кампаніяй да канца 2018 году. У іх ліку лякалізацыя базаў дадзеных расейскіх грамадзян на тэрыторыі Расеі, выдаленьне забароненай інфармацыі, а таксама „захаваньне іншых законаў”.

Кіраўнік „Роскомнадзора” адзначыў, што калі што-небудзь з гэтага ня будзе выканана ці расейская дзяржава ня будзе праінфармаваная пра намер правесьці такія дзеяньні, Facebook можа быць заблякаваны. Ён таксама дадаў, што рэгулярна сустракаецца з прадстаўнікамі кампаніі й што на апошніх перамовах у лютым яшчэ раз пацьвердзіў пазыцыю ведамства.

Пра магчымае блякаваньне Facebook на тэрыторыі Расеі кіраўнік „Роскомнадзора” казаў яшчэ ў верасьні.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт