Французы незадаволеныя прэзыдэнтам Макронам
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.05.2018 17:19
Найбольш адмоўных ацэнак выклікае сацыяльная палітыка Макрона.
Французы незадаволеныя прэзыдэнтам Макронам. PAP/EPA/YOAN VALAT
Французы незадаволеныя прэзыдэнтам Макронам
Найбольш адмоўных ацэнак выклікае сацыяльная палітыка Макрона.
Больш за палову французаў нэгатыўна ацэньвае першы год прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Эмануэля Макрона. Паводле дадзеных апытаньня, праведзенага цэнтрам IPSOS і штодзёнкай „Le Monde”, 55% французаў незадаволеныя цяперашнім прэзыдэнтам. Станоўча да яго ставіцца 45% апытаных.
Найбольш адмоўных ацэнак выклікае сацыяльная палітыка Макрона. Паводле 78% рэспандэнтаў, гэта яна прывяла да зьніжэньня пакупніцкай здольнасьці грамадзян і росту сацыяльнай няроўнасьці. Больш за 70% таксама нэгатыўна ацэньвае палітыку прэзыдэнта ў галіне аховы здароўя й міграцыі.
У большасьці апытаныя станоўча ацэньваюць зьнешнюю палітыку кіраўніка, падтрымку малога й сярэдняга бізнэсу й барацьбу з тэрарызмам.
Год таму, 7 траўня 2017 году, Эмануэль Макрон перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, атрымліваючы 66% галасоў падтрымкі.
аз
Больш за палову французаў нэгатыўна ацэньвае першы год прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Эманюэля Макрона. Паводле дадзеных апытаньня, праведзенага цэнтрам IPSOS і штодзёнкай „Le Monde”, 55% французаў незадаволеныя цяперашнім прэзыдэнтам. Станоўча да яго ставіцца 45% апытаных.