ЗША ўвялі новыя эканамічныя санкцыі супраць Расеі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
27.08.2018 16:39
Новыя абмежаваньні ўтрымліваюць забарону экспарту ў Расею «адчувальнай» высокатэхналягічнай электроннай тэхнікі.
Белы дом Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Уступае ў сілу першая частка эканамічных санкцый, якія ЗША наклалі на Расею ў сувязі з атручваньнем былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў Вялікабрытаніі, што было расцэненае як ужываньне хімічнай зброі.
Сярод іншага, новыя абмежаваньні ўтрымліваюць забарону экспарту на тэрыторыю Расеі «адчувальнай» высокатэхналягічнай электроннай тэхнікі й тавараў, якія могуць мець сувязь з нацыянальнай бясьпекай Злучаных Штатаў, таксама санкцыі ахопліваюць нафтахімічны сэктар.
У той жа час Дзярждэпартамэнт ЗША, зыходзячы з інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі, вырашыў не ўжываць санкцыі ў дачыненьні да выдачы ліцэнзій у сфэры ўрадавага супрацоўніцтва ў галіне асвойваньня космас й камэрцыйных касьмічных запускаў.
Другі, больш паглыблены этап санкцый, будзе ўведзены ў выпадку, калі Расея не дасьць гарантыі таго, што ў будучыні яна адмовіцца да выкарыстаньня хімічнай зброі.
эж