У Крыме зьдзейсьнеаяе масавае забойства (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.10.2018 14:32
Загінулі па меншай меры 19 чалавек, каля 50 атрымалі раненьні.
На месцы надзвычайнага здарэньня задзейнічаныя сілы паліцыі, МНС й брыгады хуткай мэдыцынскай дапамогіфота: twitter.com/MehdiMnaouar
У Керчанскім тэхналягічным тэхнікуме ў анэксаваным Расеяй Крыме прагрымеў выбух. Паводле СМІ, загінулі па меншай меры 10 чалавек, каля 40 атрымалі раненьні. Дырэктар тэхнікуму Вольга Грабеньнікава паведаміла, што ў школу ўварваліся тэрарысты, прывялі ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне й адкрылі агонь наўгад.
Раней СМІ паведамлялі пра выбух газу. Выбух прагрымеў у сталовай навучальнай установы. Факт выбуху пацьвердзіў Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расеі.
На месцы надзвычайнага здарэньня задзейнічаныя сілы паліцыі, МНС й брыгады хуткай мэдыцынскай дапамогі. Паводле сьведкаў, для адпраўкі параненых у мэдустановы гораду не хапае карэт хуткай дапамогі.
twitter.com/MehdiMnaouar
У Керчанскім тэхналягічным тэхнікуме ў анэксаваным Расеяй Крыме прагрымеў выбух. Загінулі па меншай меры 19 чалавек, каля 50 атрымалі раненьні.
Раней СМІ паведамлялі пра выбух газу. Выбух прагрымеў у сталовай навучальнай установы. Факт выбуху пацьвердзіў Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расеі.
На месцы надзвычайнага здарэньня задзейнічаныя сілы паліцыі, МНС й брыгады хуткай мэдыцынскай дапамогі. Паводле сьведкаў, для адпраўкі параненых у мэдустановы гораду не хапае карэт хуткай дапамогі.
Тым часам улады Крыму паведамілі, што ў правядзеньні забойства падазраецца 22-гадовы вучаць тэхнікуму Ўладзіслаў Расьлякоў, які пасьля здарэньня зьдзейсьніў самагубства. Ён прывёў у дзеяньне самаробную бомбу, а пазьней адкрыў агонь у навучальнай установе.
вс