Logo Polskiego Radia
Print

З Вэнэсуэлы ў Маскву намагаліся вывезьці тоны золата

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.01.2019 13:40
«Мы атрымалі інфармацыю ад чыноўнікаў Цэнтральнага банка Вэнэсуэлы: з Масквы прыбыў самалёт, на якім зьбіраліся вывезьці ня менш за 20 тон золата».
istara/pixabay.com/CC0 Public Domain

З Вэнэсуэлы ў Маскву намагаліся вывезьці тоны золата
Нацыянальная Асамблея Вэнэсуэлы, яка знаходзіцца ў вострым канфлікце з прэзыдэнтам Нікалясам Мадура, заявіла што з краіны ў Расею намагаліся вывезьці 20 тон золата.
Дадзеная інфармацыя зьявілася на афіцыйнай старонцы парлямэнта Вэнэсуэлы ў сацыяльнай сетцы Twitter. У прыватнасьці там зазначана:
«Мы атрымалі інфармацыю ад чыноўнікаў Цэнтральнага банка Вэнэсуэлы: з Масквы прыбыў самалёт, на якім зьбіраліся вывезьці ня менш за 20 тон золата, і мы патрабуем ад Цэнтральнага банка Вэнэсуэлы падрабязных зьвестак пра тое, што адбываецца. Гэта не золата Каліксто Артэгі (кіраўнік Цэнтрабанка – рэд.), гэта золата вэнэсуэльскага народа».

Нацыянальная Асамблея Вэнэсуэлы, яка знаходзіцца ў вострым канфлікце з прэзыдэнтам Нікалясам Мадура, заявіла што з краіны ў Расею намагаліся вывезьці 20 тон золата.

Дадзеная інфармацыя зьявілася на афіцыйнай старонцы парлямэнта Вэнэсуэлы ў сацыяльнай сетцы Twitter. У прыватнасьці там зазначана: «Мы атрымалі інфармацыю ад чыноўнікаў Цэнтральнага банка Вэнэсуэлы: з Масквы прыбыў самалёт, на якім зьбіраліся вывезьці ня менш за 20 тон золата, і мы патрабуем ад Цэнтральнага банка Вэнэсуэлы падрабязных зьвестак пра тое, што адбываецца. Гэта не золата Каліксто Артэгі (кіраўнік Цэнтрабанка – рэд.), гэта золата вэнэсуэльскага народа».

паводле pravda.com.ua/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт