Атаку на Скрыпаля каардынаваў афіцэр ГРУ, генэрал Дзяніс Сяргееў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        02.07.2019 14:40
                    
                    Пра гэта паінфармавала сьледчая група Bellingcat.
                
                         ЛёнданPhoto: Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Gazeta Polska Codziennie
Асобай, якая каардынавала атаку на Сяргея Скрыпаля ў сакавіку мінулага году ў Вялікабрытаніі, быў афіцэр ГРУ, генэрал Дзяніс Сяргееў – паінфармавала сьледчая група Bellingcat.
Група, якая складаецца з валанцёраў, журналістаў і блёгераў, агучыла, што ў яе ёсьць доказы, што гэта менавіта генэрал каардынаваў з гатэлю ў цэнтры Лёндану атаку на Скрыпаля ў мясцовасьці Солсбэры. У сваім рапарце экспэрты Bellingcat інфармуюць, што свае вывады яны зрабілі на падставе даступных ім тэлефонных дадзеных.
Былы падвойны агент Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі атручаныя хімічным сродкам «Навічок». Вялікабрытанія абвінаваціла ў замове забойства Расею.

ав