Разьбіўся самалёт з хакеістамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.09.2011 16:20
Паводле апошніх паведамленьняў, загінулі 43 чалавек, 2 асобы выжылі катастрофу.
Фота: AFP
Фота: AFP
Самалёт ЯК-42 з хакейнай камандай „Лякаматыў” на борце разьбіўся падчас узьлёту ў аэрапорце „Туношна” Яраслаўскай вобласьці.
Паводле апошніх паведамленьняў, загінулі 43 чалавек, 2 асобы выжылі катастрофу. Паводле агенцтва „Інтэрфаx”, адной зь іх зьяўляецца чалец экіпажу самалёта.
Як паведамляюць беларускія СМІ, расейскія хакеісты накіроўваліся ў Менск на матч Кантынэнтальнай хакейнай лігі зь менскім „Дынама”.
Паводле паведамленьняў расейскіх журналістаў, на борце была ўся каманда „Лякаматыва”.
Нагадаем, у бягучым сэзоне кантракт з „Лякаматывам” падпісаў вядомы беларускі хакеіст Руслан Салей. Сярод пасажыраў мог знаходзіцца яшчэ адзін беларускі хакеіст Сяргей Астапчук.
У склядзе ярасляўскай каманды, апрача грамадзян Расеі знаходзяцца таксама грамадзяне Беларусі, Латвіі, Польшчы, Украіны, Нямеччыны, Чэхіі й Швэцыі, а сярод трэнэраў - грамадзяне Канады й Фінляндыі.
Міжурадавы авіяцыйны камітэт паклікаў адмыслёвую камісію для расьсьледаваньня прычын катастрофы.
аз