„Fitch”: рэйтынг Расеі ўніз
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.01.2012 18:27
Паводле аналітыкаў, у Расеі вырасла палітычная неўпэўненасьць.
Photo: REUTERS/Jessica Rinaldi
Фота: REUTERS/Jessica Rinaldi
Пасьля апошніх сумневаў наконт нядаўніх парлямэнцкіх выбараў у Расеі рэйтынгавае агенцтва „Fitch” панізіла пэрспэктыву расейскай эканомікі са станоўчай на стабільную.
Нагадваем, апошні рэйтынг агенцтва абвесьціла ў верасьні 2011 году, а на пачатку сьнежня ў Расеі адбыліся выбары ў Джярждуму, супраць вынікаў якіх масава пратэставала апазыцыя.
Менавіта на гэта ў сваім рэйтынгу спасылаюцца аналітыкі агенцтва „Fitch”. Паводле іх, ад часу апошняй ацэнкі расейскай эканомікі вырасла палітычная неўпэўненасьць у краіне, што ўплывае на доўгатэрміновыя эканамічныя пэрспэктывы й пагражае адплывам капіталу.
Нагадваем, у пятніцу іншае агенцтва „Standard&Poor’s” панізіла рэйтынг 9 эўрапейскіх краінаў, у тым ліку Італіі, Гішпаніі, Францыі й Аўстрыі.
аз