Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы запісваюцца ў назіральнікі

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 11.02.2012 17:52
Тысячы расейцаў хочуць атрымаць статус назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах 4 сакавіка.

Гэтая незвычайная тэндэнцыя абмяркоўвалася ў Маскве праваабаронцамі й прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў. Падчас форуму „Не дазволь скрасьці выбараў” пастаноўлена правесьці шэраг падрыхтоўчых курсаў для будучых назіральнікаў.

У першую чаргу ўсе арганізацыі, якія займаюцца маніторыгнам выбараў, павінны скаардынаваць сваю дзейнасьць. Адмысловы дапаможнік для назіральнікаў падрыхтуе крамлёўская Рада па пытаньнях разьвяцьця грамадзянскай супольнасьці.

У сеціве ўжо паявіліся сайты, на якіх расейцы могуць упісваць усе свае заўвагі адносна правядзеньня выбарчай кампаніі, а таксама працэсу галасаваньня 4 сакавіка.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт