Logo Polskiego Radia
Print

Новы прэзыдэнт Фінляндыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.03.2012 17:24
У Хэльсінкі прайшла цырымонія прысягі новавыбранага прэзыдэнта Саўлі Ніініста.

У парлямэнце Фінляндыі прайшла цырымонія прысягі новавыбранага прэзыдэнта Саўлі Нііністэ.
63-гадовы лідар краіны зьяўляецца кансэрватарам і чальцом кіруючай Партыі народнай кааліцыі. Нііністэ – гэта дасьведчаны палітык, у прыватнасьці, ён займаў пасады міністра фінансаў ды юстыцыі, быў таксама віцэ-прэм’ерам.
Фінскія СМІ падкрэсьліваюць, што ўпершыню цягам 30-і гадоў краіну ўзначаліў кансэрватар. Саўлі Нііністэ заняў пасаду пасьля Тар’і Халанэн – першай у гісторыі Фінляндыі жанчыны-прэзыдэнта, якая ўзначальвала краіну цягам двух шасьцігадовых тэрмінаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт